Сыр – прадукт, які суправаджае чалавека з даўніх часоў. Як толькі продак зразумеў, што трымаць свойскую жывёлу – азначае забяспечваць сябе ежай, з'явіўся і сыр, які вырабляецца з малака. Так пачалася яго гісторыя.
Спрэчка пра тое, які сыр больш карысны для здароўя, можа працягвацца вечна. Чалавек – істота бялковая, а таму для падтрымання жыццёвых сіл павінен рэгулярна спажываць бялок і раслінны, і жывёльны. Сыр – нам у дапамогу. У яго складзе можа ўтрымлівацца ад 15 да 30 % бялку, які засвойваецца значна лягчэй, чым бялок з натуральнага малака. Вітаміны, мінералы, амінакіслоты і мікраэлементы, жыццёва патрэбныя для харчавання дарослых і дзяцей, таксама ўваходзяць у яго склад.
Для кожнага з нас ён карысны па-свойму.
Рэспубліка Беларусь 213410
г. Горкі, вул. Міра, 19